9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Афрыцы ідуць масавыя забойствы неграў-альбіносаў

1
У Афрыцы ідуць масавыя забойствы неграў-альбіносаў

Урады некалькіх афрыканскіх рэспубалікаў турбуюцца за лёс неграў-альбіносаў. Толькі за апошні год у Танзаніі з-за мясцовых забабонаў былі забітыя 26 чалавек, ад нараджэння пазбаўленых пігментацыі, у асноўным жанчыны і дзеці.

У Танзаніі альбіносы лічацца знакам шчасця і дабрабыту, так што мясцовыя ведзьмакі купляюць іх трупы, кроў і ўнутраныя ворганы, складаючы на іх аснове нібыта чарадзейныя напоі, здольныя прынесці багацце. Сярод 150 тысячаў танзанійскіх альбіносаў пачалася паніка пасля таго, як стала вядома аб апошняй ахвяры - 10-гадовай танзанійцы Эстэр Чарльз. У яе была белая скура, бясколерныя валасы і чырвоныя вочы. Забойцы раздзялілі яе цела і прадалі па частках, піша InoPressa са спасылкай на нямецкую газету Die Welt.

19-гадовы Рычард Ціза з рэспублікі Бурундзі збег з роднай вёскі, асцерагаючыся за сваё жыццё, піша нямецкая газета. "Людзі кажуць, што ў Танзаніі кавалкі целаў альбіносаў прыносяць да залатаносных радовішчаў, каб золата выйшла на паверхню, - распавядае малады бурундзіец. - Часам рыбакі выкарыстаюць іх у якасці прынады, бо яны ўпэўненыя, што ў рыбаў, злоўленых такім чынам, чэрава набіта золатам".

Малады чалавек знайшоў сховішча ў Нікадзіма Гахімбарэ - вярхоўнага пракурора бурундзійскай правінцыі Руйігі. З-за таго, што ўчастак абнесены трохметровым плотам, яго хата падобная да крэпасці. Гахімбарэ вырашыўся прыняць у сябе ўсіх 45 альбіносаў рэгіёна і даць ім абарону. Пакуль што да яго дабралася толькі 25 чалавек.

Небяспечны забабон квітнее і ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга, дзе адзначаецца высокі попыт на скуру альбіносаў. У Кеніі і Бурундзі выпадкі забойства гэтых людзей таксама пачасціліся.

Паводле чутак, на трупе альбіноса можна зарабіць каля 380 тысячаў еўра, распавядае Гахімбарэ. "Лёс людзей з альбінізмам павінен стаць справай дзяржаўнай важнасці", - патрабуе ён. Але пакуль усе высілкі застаюцца марнымі: нядаўна паліцыя Танзаніі затрымала 47 падазраваных, а праз некалькі гадзінаў была забітая маленькая Эстэр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках