9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакатка Вера Страмкоўская зьехала з краіны

9

Пра гэта паведамілі яе былым кліентам, калі тыя зноў зьвярнуліся па яе паслугі ў Цэнтар правоў чалавека, які Вера Страмкоўская ўзначальвала шмат гадоў.

Журналістам у Цэнтры кажуць, што Вера Страмкоўская ўзяла адпачынак і зьехала з краіны, а ці яна вернецца, ім невядома. Прычыны ад’езду вядомай праваабаронцы яе былыя калегі не камэнтуюць. У Цэнтры правоў чалавека заяўляюць, што гэтая арганізацыя працягвае дзейнічаць, але пад іншым кіраўніцтвам, паведамляе «Радыё Свабода».

У Першамайскай адвакацкай кансультацыі, дзе працавала Вера Страмкоўская, паведамілі, што яна звольненая адтуль з 15 кастрычніка.

Паводле некаторых крыніцаў, Вера Страмкоўская зьехала ў Швэйцарыю, а прычыны гэтага зьвязаныя з асабістым жыцьцём.

Вера Страмкоўская займалася праваабарончай дзейнасьцю ў Беларусі з канца 1990-х гадоў. Як адвакатка абараняла ў судох такіх вядомых дзеячаў і палітыкаў, як Васіль Старавойтаў, Мікалай Статкевіч, Міхаіл Марыніч, актывістаў моладзевага руху і ўдзельнікаў вулічных акцый пратэсту. Выказвалася меркаваньне, што якраз дзякуючы яе адвакацкім намаганьням сёлета стала шырока вядомаю і дайшла да суду гэтак званая справа пра “жывы шчыт”.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках