9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галкіпер беларускай зборнай па футболе атрымаў сур'ёзную траўму

Асноўны брамнік зборнай Беларусі па футболе, а таксама расейскага футбольнага клуба «Масква» Юры Жаўнов вымушаны будзе прапусціць канец чэмпіянату Расеі з-за расцяжэння міжрабрыннай цягліцы.

Учорашняе медыцынскае абследаванне футбаліста паказала, што на ўзнаўленне 27-гадовага галкіпера сыдзе не менш за два з паловай месяцы.

«Канчатковы дыягназ Жаўнова вельмі засмуціў галоўнага трэнера каманды «Масква» Алега Блахіна. Бо ён вельмі разлічваў на беларускага галкіпера ў матчах, якія засталіся і поспех у якіх пакідаў «гараджанам» шанцы патрапіць на еўракубкі ў будучым годзе. Зараз прыйдзецца разлічваць толькі на яго дублёра і земляка Антона Амельчанку», - распавяла ў інтэрв'ю life.ru ананімная крыніца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках