9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бабруйскі кур'ер» не пускаюць нават у цырк

4

Адміністрацыя Бабруйскага Палаца мастацтваў не хацела пускаць карэспандэнта мясцовага выдання на выступ Кітайскага цырка, пераблытаўшы назву газеты з гнаным «Бабруйскім кур'ерам».

Як паведамляе служба маніторынгу БАЖ, карэспандэнт газеты гарвыканкама «Бабруйскае жыцце» вырашыў напісаць аб адным з выступаў Кітайскага цырка, якія праходзілі ў Бабруйскам Палацы мастацтваў з 20 верасня па 13 кастрычніка.

На ўваходзе ў залу адміністрацыя нечакана спыніла карэспандэнта, растлумачыўшы, што з аддзела ідэалагічнай працы «толькі што» паступіла распараджэнне не пускаць на культурныя мерапрыемствы супрацоўнікаў недзяржаўнай газеты «Бабруйскі кур'ер».

Калі высветлілася, што супрацоўнікі ўстановы проста пераблыталі назвы выданняў, журналіст дзяржаўнай газеты бесперашкодна патрапіў у залу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках