9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З новага году каля 200 тысяч дробных гандляроў застануцца без працы

42

Беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі б’юць трывогу. Год заканчваецца, а кіраўніцтва краіны ня мае намеру вырашаць праблемы прадпрымальнікаў.

Без прыняцьця новага Закону аб малым і сярэднім бізнэсе з новага году каля 200 тысяч дробных гандляроў застануцца без працы. Гэта пацягне за сабою павышэньне коштаў на прамысловыя й харчовыя тавары на 30-40%, паведамляе “Польскае радыё”.

Тэндэнцыя кіраўніцтва краіны зразумелая – прасоўваньне дзяржаўных крамаў, якія без удзелу ў рынку індывідуальных прадпрымальнікаў застануцца ўвогуле без канкурэнцыі.

Як заўважае кожны беларускі спажывец, цэны на большасьць тавараў растуць рэгулярна й імгненна. Сытуацыю пагаршае й фінансавы крызыс ва ўсім сьвеце, які адмоўна ўплывае на кожны рынак, у прыватнасьці, расейскі. Менавіта расейскі рынак зьяўляецца падставаю для беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў, якія закупаюцца пераважна ў Маскве.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках