9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спекулянты ўзнімаюць цэны квіткоў на матч БАТЭ-«Зеніт»

11

Напярэдадні матчу БАТЭ-«Зеніт» выяўленыя чарговыя факты перапродажу квіткоў па завышаным кошце.

Супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама (УБКіЭЗСН ГУУС) было выяўлена, што невядомыя асобы ў сетцы інтэрнэт ажыццяўляюць перапродаж квіткоў на футбольны матч па кошце ад 60 да 210 тыс. рублёў пры намінальным кошце 10 і 50 тыс. рублёў. Прапаноўваліся квіткі, рэалізаваныя ў касах КУП "Барысаўскі гарадскі стадыён" і УП "Дынама-спорт".

Падчас адпрацоўкі аператыўнай інфармацыі супрацоўнікі УБКіЭЗСН ГУУС і Ленінскага РУУС сумесна з інспекцый Міністэрства па падатках і зборах па Ленінскім раёне Менска затрымалі студэнта 4-га курса механіка-матэматычнага факультэта БДУ і студэнта 4-га курса аўтатрактарнага факультэта БНТУ. Першы рэалізаваў два квіткі за 180 тыс. рублёў (набыў за 10 тыс.), а другі перапрадаў тры аналагічныя квіткі за 210 тыс. рублёў.

У Фрунзенскім раёне Менска за аналагічныя правапарушэнні былі затрыманыя два грамадзяніна (адзін працуе аператарам у сталічным кампутарным клубе, другі — электрамантажнікам). Запытаныя сумы склалі 180 тыс. рублёў за квіткі наміналам 50 тыс. рублёў і 120 тыс. за квіткі наміналам 10 тыс. рублёў.

У дачыненні да згаданых асобаў складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па частцы 1 артыкула 12.7 КаАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Па гэтым артыкуле прадугледжваецца накладанне штрафу на фізічную асобу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй прыбытку, атрыманага ў выніку такой дзейнасці. Больш важкія штрафы прадугледжаныя для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках