На паседжаньні БРСМ затрыманыя Франак Вячорка і Міхаіл Пашкевіч (Адноўлена)
11- 29.10.2008, 15:02
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Франака Вячорку і Міхаіла Пашкевіча ў Палацы Рэспублікі. Хлопцы прыйшлі туды на паседжаньне 40 з’езду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу.
Франак пасьпеў паведаміць “Радыё Свабода”, што яны хацелі з Міхаілам перадаць свае меркаваньні наконт скасаваньня льготаў, рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў ды іншыя аспэкты ўнутранай палітыкі дзяржавы.
Франака Вячорку і Міхаіла Пашкевіча трымалі ў фае будынку. Ім забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі.
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, моладзевых актывістаў адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менску.