9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутатам» не падабаецца, як аб іх пішуць у інтэрнэце

34

Новапрызначанаму намесніку старшыні «савета рэспублікі» Анатолю Рубінаву не падабаецца інфармацыя, якая размяшчаецца на беларускіх незалежных інтэрнэт-рэсурсах.

Падаючы сваю праграму, віцэ-спікер «савета рэспублікі» «нацыянальнага схода» Рубінаў падкрэсліў, што «нам трэба будзе працаваць у няпросты перыяд». У прыватнасці, ён адзначыў «праблемы з Грузіяй, неабходнасць усталёўваць адносіны і з Еўропа, і з Амерыкай».

Ён таксама звярнуў увагу «сенатараў» на тое, што на перыяд іх працы выпадуць прэзідэнцкія выбары. «Усе нашыя рашэнні павінны быць старанна вывераныя», - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Рубінаў выказаў меркаванне, што «сенатары павінны актыўна растлумачваць насельніцтву законы, прынятыя «парламентам».

«Трэба не ленавацца, а растлумачваць сутнасць законаў, здымаць напругу», - сказаў віцэ-спікер, заўважыўшы, што, калі гэтага не рабіць, «на некаторых сайтах з'яўляюцца каментары ў цалкам не патрэбным нам ключы».

«Нішто не можа апраўдаць прыняцце законаў, якія хоць неяк ушчамляюць інтэрасы грамадзянаў», - дадаў намеснік старшыні «савета рэспублікі».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках