9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя студэнты беларускага медуніверсітэта бастуюць супраць расізму

8

Замест заняткаў студэнты сабраліся ў актавай залі ВНУ і запатрабавалі правесці сустрэчу з работнікамі міліцыі.

У Савецкім РАУС Гомеля паведамілі, што замежныя студэнты звярнулі ўвагу ўладаў, у прыватнасці, на напады на іх хуліганаў каля інтэрната, дзе жывуць грамадзяне Індыі.

У траўні адзін са студэнтаў атрымаў нажавыя раненні. Злачынцы затрыманыя і зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Праваахоўнікі паабяцалі студэнтам з сённяшняга дня каля інтэрната выставіць міліцэйскі патруль. Паводле інфармацыі БелаПАН, у Гомельскім медуніверсітэце навучаецца каля 300 студэнтаў з Індыі, Няпала, Нігерыі, Шры-Ланкі і іншых краінаў Азіі і Афрыкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках