Спекулянты прадаюць квіткі «на Бэкхэма» больш чым ўдвая даражэй
- 8.10.2008, 12:27
Квіткі на адборачны матч чэмпіяната свету па футболе паміж зборнымі Беларусі і Англіі былі прададзеныя яшчэ на мінулым тыдні. Аднак каля кас сталічнага стадыёна “Дынама”, дзе 15 кастрычніка і адбудзецца гэты матч, ужо з'явіліся спекулянты.
Як паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”, перакупнікі прапаноўваюць квіткі за вароты па 80 тысяч рублёў. Яшчэ пару тыдняў таму такі квіток можна было набыць за 30 тысяч.
Нагадаем, падобныя спекуляцыі былі і напярэдадні матча Лігі чэмпіёнаў БАТЭ-Ювентус. Тады квіткі за 15-30 тысяч рублёў прапаноўвалі па 60-80 тысяч. У матчы прымае ўдзел у тым ліку зорка сусветнага футбола Дэвід Бэкхэм.