29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Зімбабвэ дасягнула 231 000 000 %

1

Інфляцыя ў Зімбабвэ дасягнула новага рэкорду, павялічыўшыся да 231 мільёна адсоткаў у год, паведамляе BBC News са спасылкай на афіцыйныя звесткі ўрада краіны.

Папярэдняе значэнне індэкса спажывецкіх коштаў у краіне складала 11,2 мільёны адсоткаў.

Рост тэмпаў інфляцыі ў Зімбабвэ адбыўся з-за росту коштаў на хлеб і збожжавыя. Па ацэнках ААН, харчовай дапамогі патрабуюць два мільёны зімбабвійцаў.

У жніўні Зімбабвэ правяло дэнамінацыю, падчас якой з купюры зімбабвійскага даляра было прыбрана 10 нулёў. Інфляцыя працягвала расці і кіраўніцтва краіны было вымушанае дазволіць хаджэнне даляраў ЗША і еўра. Гэта было звязана з тым, што ў Зімбабвэ стала сканчацца папера для друкавання грошай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках