Дзень пісьменнасці «аўкаецца» барысаўскім прадпрымальнікам
- 10.11.2008, 11:21
7 кастрычніка ў Барысаве адзначалі Дзень пісьменнасці. Праз месяц пасля святкавання шматлікія прыватныя прадпрымальнікі са здзіўленнем даведаліся, што сталі спонсарамі капітальных рамонтаў у будынках «Бытсервіса».
Усталёўка пластыкавых вітражоў, вокнаў і дзвярэй, рэстаўрацыя фасадаў праводзілася ў двух прыналежных гэтаму дзяржаўнаму прадпрыемству будынках. У велізарным па плошчы гарадскім Доме быта, дзе арандуюць памяшканні больш чым сотні індывідуальных прадпрымальнікаў, «раскідаць» выдаткаваную суму атрымалася амаль бязбольна – падвышэнне кошту арэнды за верасень склала ў сярэднім каля 50 тысяч рублёў, і адмысловых абурэнняў не выклікала, паведамляе сайт Bulletinonline.
Але «навядзенне прыгажосці» у невялікім будынку, дзе ўсяго тры арандатара, абяцае адміністрацыі судовым разглядам. Усім тром прадпрымальнікам арэндадаўцам прадстаўленыя да аплаты рахункі, дзе ў радку «бягучы рамонт» прастаўленая сума ў амаль два мільёны рублёў.
«Усталёўка новых вітражоў, уваходных дзвярэй, а таксама рэстаўрацыя і афарбоўка фасада бягучым рамонтам быць не можа! Гэта рамонт капітальны, плаціць за які, паводле дамовы арэнды, арандатары не павінныя», - абураюцца прадпрымальнікі.
Адміністрацыя настойвае на сваім, матывуючы неймаверныя сумы да аплаты ў тым ліку і тым, што «прадпрыемства не можа адклікаць аплатнае патрабаванне з банка ў сувязі з правільным размеркаваннем выдаткаў і правільным выстаўленнем». На дадзены момант у прадпрымальнікаў арыштаваныя банкаўскія рахункі. Арандатары маюць намер у самы бліжэйшы час звярнуцца ў суд.