За акцыю каля суда затрымалі актывіста «Маладога Фронта»
3- 11.11.2008, 9:34
10 лістапада а 22 гадзіне супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста «Маладога Фронту» Міколу Дземідзенку, які ўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку маладых апазыцынераў, якіх судзілі ўчора ў Ленінскім судзе за пікет насупраць КДБ.
Міліцыянты завезьлі маладафронтаўца у апорны пункт, распыталі пра ягоную дзейнасьць у Менску, куды Мікола пераехаў з Наваполацка некалькі месяцаў назад, а таксама папярэдзілі, што хлапец “занадта актыўна” сябе паводзіць.
Актывіст лічыць сваё затрыманьне чарговаю праяваю ціску праваахоўных ворганаў на апазыцыйных актывістаў.