Фізічным асобам забароняць рэгістраваць таварныя знакі
11- 11.11.2008, 10:11
Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» рыхтуюць да разгляду на бягучай першай сесіі дадаткі і змены ў некаторыя законы па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці.
Аб гэтым паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА старшыня Сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» чацвёртага склікання па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Ўладзімір Здановіч.
Пасля ўступлення ў сілу дадзеных паправак таварныя знакі будуць рэгістраваць толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, фізасобы пазбаўляюцца дадзенага права. Выключэнне складуць толькі тыя, хто займаецца рамеснай дзейнасцю або аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызма, растлумачыў «дэпутат». Такія меры неабходныя для прадухілення выпадкаў рэгістрацыі таварных знакаў у спекулятыўных мэтах фізічнымі асобамі, што не вырабляюць тавары і не аказваюць паслугі, лічыць Здановіч.
"Бо сёння па законе права на падачу заявы аб такой рэгістрацыі прадастаўленае любой асобе. Узнікаюць сітуацыі, калі вытворца, які не зарэгістраваў свой таварны знак, прасоўвае тавар, які пачынае карыстацца попытам. Нейкая асоба дадзены знак рэгіструе, а затым спрабуе яго прадаць гэтаму вытворцу", - сказаў Уладзімір Здановіч. Па ягоным меркаванні, з прыняццем заканадаўчых змен "рынак стане больш сумленным".
Суразмоўца таксама паведаміў, што Сталая камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе прыступіць да абмеркавання дадзенага нарматыўнага акта на паседжанні 11 лістапада. У Авальнай зале законапраект будзе разглядацца ў першым чытанні.