«Зеніт» не будзе дапамагаць затрыманым у Менску заўзятарам
3- 11.11.2008, 10:23
Футбольны клуб «Зеніт» не мае намеру спрыяць вяртанню ў Пецярбург заўзятараў, затрыманых у Менску.
Як паведамляе “Балтыйскае інфармацыйнае агенцтва”, двое маладых людзей не з'яўляюцца ўдзельнікамі ні аднаго з афіцыйных зянітаўскіх фанацкіх аб'яднанняў або рухаў і прыехалі ў Менск самастойна.
Заўзятары былі затрыманыя за мацюкі і брыдкаслоўе ў адрас беларускіх міліцыянтаў і па прысудзе суду атрымалі сем сутак арышту, тэрмін якога завяршаецца 11 лістапада. Фанатам прыйдзецца дабірацца ў Пецярбург самастойна.