9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гарадзенскім «Азоце» — рэжым жорсткай эканоміі

У самага буйнага прадпрыемства Гародні няма сродкаў на запупку сыравіны. Аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю «Радыё Свабода» кіраўнік мясцовага Незалежнага прафсаюзу Сяргей Антусевіч.

«Адміністрацыя прадпрыемства афіцыйна паведамляе, што сапраўды ёсьць цяжкасьці з збытам прадукцыі, ня ўсё так добра. Ёсьць інэрцыя ў коштах на сыравіну, а менавіта на бэнзол, газ, астатнюю сыравіну. Намагаюцца, каб кошты на сыравіну былі зьніжанымі. І ўводзіцца фактычна рэжым жорсткай эканоміі сродкаў. Як учора было сказана галоўным эканамістам прадпрыемства: калі раней банкі бегалі за прадпрыемствам, каб яно ўзяла крэдыт, то сёньня сытуацыя адваротная і жывых грошай ніхто не дае», - патлумачыў кіраўнік прафсаюзу.

Пры гэтым ён зазаначыў, што бэнзол у асноўным закупляецца беларускай вытворчасьці — у Наваполацку і Мазыры.

«Фактычна гаворка ідзе пра прыпыненьне нейкіх закупак. Узгадняецца, ці мэтазгодна сёньня купляць нейкае абсталяваньне менавіта ў гэтым рэчышчы. Што маецца на ўвазе пад жорсткай эканоміяй? Менавіта тое, што калі гэта можна купіць заўтра, не купляецца сёньня. Усе патрабаваньні на закупкі ад цэхаў і службаў, яны разглядаюцца больш дэталёва. Прыярытэт, натуральна, тым закупкам, якія за беларускія рублі, а не за валюту», - сказаў Сяргей Антусевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках