Дзярждума разгледзіць прапановы Мядведзева «звыштэрмінова»
9- 12.11.2008, 9:09
Дзяржаўная дума Расеі ўжо 14 лістапада можа разгледзець пакет прэзідэнцкіх законапраектаў аб занясенні змен у Канстытуцыю РФ і закон аб урадзе.
"Камітэт Дзярждумы па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве будзе рэкамендаваць уключыць гэтыя законапраекты ў позву дня на пятніцу", - паведаміў "Інтэрфаксу" у сераду кіраўнік камітэта Ўладзімір Плігін.
Ён паведаміў, што ў сераду раніцай адкрываецца паседжанне камітэта, дзе фактычна пачнецца разгляд заканадаўчых ініцыятываў кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядведзеў занёс у Дзярждуму рэвалюцыйныя праекты законаў: аб павелічэнні тэрмінаў паўнамоцтва кіраўніка дзяржавы і дэпутацкага корпуса з чатырох да шасці і пяці гадоў адпаведна. Занесеныя праекты законаў Расейскай Федэрацыі аб папраўках да Канстытуцыі РФ "Аб змене тэрміна паўнамоцтваў Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы" і "Аб кантрольных паўнамоцтвах Дзяржаўнай Думы ў адносінах Ўрада Расейскай Федэрацыі".
Цяпер Канстытуцыяй усталяваны чатырохгадовы тэрмін, на які абіраюцца прэзідэнт і Дума. Праект занесенага закона ўсталёўвае, што прэзідэнт абіраецца тэрмінам на шэсць гадоў грамадзянамі Расеі на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні, а Дзяржаўная Дума - на пяць гадоў.
Акрамя таго, паводле законапраекта, урад падае Думе штогадовыя справаздачы аб выніках сваёй дзейнасці, у тым ліку па пытаннях, пастаўленым Дзяржаўнай Думай. Праўда, парадак такой справаздачы абярэ сам ўрад.