9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі абавязалі раскрываць інфармацыю аб адсоткавай стаўцы

З 1 студзеня 2009 года беларускія банкі будуць абавязаныя раскрываць звесткі аб рэальнай адсоткавай стаўцы па спажывецкіх крэдытах.

Нацыянальны банк Беларусі (НББ) падрыхтаваў адпаведны праект рашэння, якое ўступіць у сілу з 1 студзеня 2009 года. Аб гэтым паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду НББ Сяргей Дубкоў, перадае «Інтэрфакс».

«Банкі будуць абавязаныя з 1 студзеня агучваць эфектыўную стаўку, якая будзе разлічвацца па прапанаванай Нацыянальным банкам формуле. Па гэтай падставе падрыхтаваны асобны нарматыўны дакумент», - сказаў Сяргей Дубкоў.

Ён падкрэсліў, што «графік плацяжоў па крэдыце як быў, так і застаецца асноўнай формай раскрыцця інфармацыі пры крэдытаванні», адзначыўшы, што праблема раскрыцця інфармацыі банкамі, у прыватнасці, па эфектыўнай адсоткавай стаўцы «упіраецца ў складанае пытанне фінансавай граматнасці насельніцтва».

Кіраўнік нагляду таксама заявіў, што з новага года банкі абавязаныя будуць на сваіх афіцыйных сайтах раскрываць інфармацыю аб выкананні імі прудэнцыйных нарматываў. Акрамя таго, банкі на сваіх сайтах абавязаныя будуць паказваць сістэму карпаратыўнага кіравання і інфармацыю аб канчатковых бенефіцыярах у выпадку іх згоды.

Па ягоных словах, узмацненне патрабаванняў НББ з нагоды раскрыцця інфармацыі банкамі звязанае з тым, што чакаецца рост крэдытных рызык банкаў, асабліва, банкаў, якія спецыялізуюцца на рознічных крэдытах.

«Нягледзячы на нежаданне банкаў раскрываць інфармацыю, гэта становіцца ўсё больш актуальным, і Нацыянальны банк будзе настойваць на гэтым катэгарычным чынам», - падкрэсліў Сяргей Дубкоў.

Пры гэтым, па ягоным меркаванні, раскрыццё інфармацыі не прывядзе да сур'ёзных змен на рынкі рознічных крэдытаў, і тэмпы росту аб'ёмаў спажывецкага крэдытавання не знізяцца.

«Мы гатовыя да раскрыцця інфармацыі аб прудэнцыйных нарматывах, але для шэрагу банкаў гэта будзе некамфортным, у той жа час грамадства не павіннае быць закладнікам неадэкватнага менеджменту банкаў», - падкрэсліў кіраўнік нагляду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках