9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заняла апошняе месца ў «падатковым» рэйтынгу

19

Беларусь заняла апошняе месца з 181 магчымага ў «падатковым» рэнкінгу Paying Taxes 2009, складзеным амерыканскай аўдытарскай кампаніяй PwC і Сусветным банкам.

Калі разбіраць гэты індыкатар па частках, Беларусь заняла 176-е месца - па падатковай нагрузцы, 180-е - па колькасці плацяжоў, 179-е - па часавых выдатках на выкананне патрабаванняў падатковых уладаў.

Даследаванне заснаванае на вывучэнні падатковай нагрузкі і адміністравання ў 181 краіне на прыкладзе мадэльнай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю і рознічнымі продажамі кветкавых вазонаў. Гэты выбар аналітыкі тлумачаць тым, што гэты бізнэс існуе ва ўсіх краінах, якія вывучаюцца, і ён досыць стандартызаваны дзеля таго, каб можна было рабіць параўнанні і абагульненні, ігнаруючы спецыфіку мясцовых сістэмаў падатковых ільготаў.

Перадапошні радок у рэнкінгу займае Украіна. Расея – 134, яе далёка апярэдзіў Казахстан, які заняў 49-е месца. Сярод краінаў BRIC горш, чым у Расеі, сітуацыя ў Індыі (169-е месца) і Бразіліі (145-е), лепш - у Кітаі (132-е). Лідэры рэнкінгу - Мальдывы і Катар.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках