Беларусь у рэйтынгу ФІФА апусцілася на 5 пазіцыяў
5- 12.11.2008, 14:31
Зборная Беларусі па футболе страціла 5 пунктаў у сусветным рэйтынгу і займае зараз 64-е месца. Штомесячны рэйтынг ФІФА быў апублікаваны сёння.
Лідэрскую пазіцыю па-ранейшаму захоўваюць гішпанцы, другія - немцы, на трэцім месцы зборная Італіі. Лепшую пазіцыю сярод супернікаў беларусаў па адборачным раўндзе чэмпіянату свету займае каманда Харватыі, перадае «Еўрарадыё».
Яна апусцілася на адну прыступку ніжэй і займае зараз 7-е месца. А вось зборная Англіі дзякуючы перамозе над беларусамі паднялася адразу на чатыры пазіцыі, размясціўшыся на 10-м месцы. Украіна займае 20-месца, Казахстан – 125-е, Андора — 194-е.