Euronews здымае рэклямны ролік пра Беларусь
17- 12.11.2008, 15:56
«Наведай найстарэйшы запаведны лес Эўропы» — рэклямны ролік з такім слёганам здымае для Беларусі тэлеканал Euronews.
Пра гэта ў інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню паведаміў намесьнік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга.
Паводле чыноўніка, у роліку будзе паказана хараство Белавескай пушчы, а ягоная мэта — стварыць пазытыўны вобраз Беларусі і прыцягнуць у краіну замежных турыстаў.
Чакаецца, што сюжэт будзе трансьлявацца на тэлеканале зь лютага.