9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваныя беларусы, якія скралі з карт-рахункаў банкаў ЗША каля $40 мільёнаў

8

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў МУС Беларусі Ігар Чарненка.

Гэта адна з самых буйных апошніх справаў у сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю. Яе раскрыццё стала вынікам узаемадзеяння праваахоўных органаў некалькіх краінаў. Усталявана, што махінацыямі ў банкаўскай сферы займалася міжнародная група ў складзе грамадзянаў ЗША, Кітая і Беларусі. У цяперашні час датычныя да крадзяжоў беларусы арыштаваныя, праводзіцца расследаванне.

Ігар Чарненка адзначыў, што за апошнія гады колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў расце. Сёлета крадзяжы грашовых сродкаў з дапамогай кампутарнай тэхнікі ў агульнай структуры кіберзлачыннасці складаюць каля 96,6%. Толькі ў бягучым годзе зарэгістравана больш за тысячу такіх правапарушэнняў, выкрыта пяць трансмежных злачынных групаў, якія дзейнічалі ў гэтай сферы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках