9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускіх заводах адмяняюць сацыяльныя даплаты

Прамысловыя прадпрыемствы ў рэгіёнах мусяць адмаўляць сваім працаўнікам у матэрыяльнай дапамозе і грашовых прэміях, належных паводле калектыўнай дамовы.

Пра такія факты ў Горадні й Бабруйску “Радыё Свабода” паведамляла напярэдадні. А сёньня падобныя зьвесткі прыйшлі ўжо з Барысава.

Жыхар Барысава Аляксандар Давыдаў, які працуе на заводзе “Аўтагідраўзмацняльнік”, пацьвердзіў сёньня, што дырэкцыя прадпрыемства масава адмаўляе шараговым працаўнікам у матэрыяльнай дапамозе з-за рэжыму жорсткай эканоміі.

“У нас цяпер рэжым жорсткай эканоміі. Раней, у адпаведнасьці з калектыўнай дамовай, былі сацыяльныя выплаты з прыбытку. І сёньня адбываўся савет дырэкцыі, на якім звычайна такія заявы разглядаюцца. Дык назапасілася шмат просьбаў. Але дырэктар заявіў: “Ніякай дапамогі, бо няма прыбытку!” Адкінулі гэтую кучу заяваў”, - распавёў супрацоўнік заводу.

Унітарнае прадпрыемства “Аўтагідраўзмацняльнік” вырабляе рулявыя мэханізмы, цыліндры і іншыя кампанэнты для аўтамабільнай тэхнікі. 80 адсоткаў прадукцыі адгружаецца ў Расею. З-за гэтага цяпер і праблемы. ГАЗ, ПАЗ, КамАз і іншыя заводы церпяць ад фінансавага крызісу і адмаўляюцца ад паставак камплектавальных зь Беларусі.

У крызіс паступова ўцягваецца і найбуйнейшае прадпрыемства ў Барысаве — завод аўтатрактарнага абсталяваньня. Паводле прагнозу старшыні прафсаюзнага камітэту БАТЭ Сяргея Бузо, найгоршая сытуацыя чакаецца ў сьнежні-студзені.

“Расейцы сыдуць у адпачынак 25 сьнежня, і ўсё: парадку там ня будзе цэлы месяц. Банкі расейскія працаваць ня будуць. Ніякія плацяжы праходзіць ня будуць. Вось і думаем, як нам выходзіць з гэтай сытуацыі?” – непакоіцца старшыня прафкаму.

Ён тлумачыць, што церпяць менавіта партнэры расейскіх прадпрыемстваў, бо там зьніжаюць аб’ёмы прадукцыі.

“Аўтазавод ГАЗ, да прыкладу, зьмяншае свае аб’ёмы на 30 адсоткаў. А барысаўскі “Аўтагідраўзмацняльнік” пастаўляе на ГАЗ да 90 адсоткаў сваёй прадукцыі. Вось такім чынам гэты ланцужок цягнецца. І ў таго ж БелАЗа ўсе двары застаўленыя самазваламі…”, - зазначае Сяргей Бузо.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках