9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Пратасевіч: «Зноў зрабіць Лукашэнку неўяздным у Еўропу вельмі лёгка»

1
Яцэк Пратасевіч: «Зноў зрабіць Лукашэнку неўяздным у Еўропу вельмі лёгка»

Пазбавіць Аляксандра Лукашэнку і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі права на ўезд у аб'яднаную Еўропу не ўяўляе складанасці. Такое меркаванне выказаў польскі дэпутат Еўрапейскага Парламента Яцэк Пратасевіч. Санкцыі будуць зноў уведзеныя Еўрапейскім Звязам, калі ў краіне не адбудуцца рэальныя палітычныя змены.

«Для таго каб вярнуць сітуацыю з санкцыямі супраць беларускіх чыноўнікаў да стану месячнай даўнасці, трэба, каб такое жаданне выказаў урад усяго толькі адной дзяржавы. І такая дзяржава ўжо ёсць — гэта Нідэрланды. На мінулым тыдні я сустракаўся з прадстаўнікамі ўрада гэтай краіны і пераканаўся ў гэтым.

Нідэрланды — гэтая не адзіная дзяржава, гатовая паставіць пытанне аб вяртанні санкцый адносна беларускага чынавенства ў тым выпадку, калі за шэсць (а ўжо нават пяць) месяцаў у Беларусі сітуацыя з правамі чалавека не зменіцца ў лепшы бок істотна», -- заявіў дэпутат Еўрапарламента ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Пытанне аб тым, ці здольны Еўрапейскі звяз вярнуць санкцыі ў адносінах беларускіх чыноўнікаў, паўстала падчас заключнага паседжання канферэнцыі «Беларусь: фарміраванне прасторы для змен», што праходзіла 11-12 лістапада ў Кіеве. Удзельнікі паседжання выказалі сумнеў у тым, што аб'яднаная Еўропа валодае дзейснымі механізмамі стымулявання наступных дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі'97, 13 кастрычніка Рада Еўразвяза прыняла рашэнне адмяніць на паўгады візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў. У спісах неўяздных засталіся кіраўнік Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, адказная за фальсіфікацыі вынікаў выбараў, а таксама чатыры высокапастаўленых чыноўніка, якія падазраюцца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі. Еўрапейскія палітыкі спадзяюцца, што ў адказ на адмену санкцый беларускі рэжым пачне працэс дэмакратызацыі ў краіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках