23 красавiка 2024, aўторак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За супраціў зьнішчэньню дрэваў – штраф у тысячу даляраў

8

Суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў мясцовых актывістаў вінаватымі ў «дробным хуліганстве» і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і пакараў іх на агульную суму ў памеры 1 тысячы даляраў.

13 лістапада адбыўся суд над актывістам Руху «За Свабоду!» Эдвардам Дмухоўскім, краязнаўцам Ігарам Лапехам і актывісткай Надзей Крапівінай, якія 16 кастрычніка гэтага году былі затрыманымі за спробу перашкодзіць высяканьню грабаў. Затрыманьнем кіраваў маёр Сяргей Вечар, піша «Наша Ніва».

Эдвард Дмухоўскі быў прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве і быў пакараным штрафам у памеры 5 базавых велічынь (175 тыс. руб.). Ігара Лапеху і Надзею Крапівіну суд палічыў вінаватымі акрамя таго і ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, у выніку чаго яны атрымалі штрафы ў 30 базавых велічынь (1.050 тыс.) і 25 б.в. (875 тыс.) адпаведна.

Нагадаем, што на пачатку кастрычніка мясцовыя жыхары спынялі незаконнае высяканьне грабавай алеі — дрэваў, занесеных ў Чырвоную кнігу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках