9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі кампутарнік патрапіў у поле зроку ФБР

10

Былы сістэмны адміністратар фінансавай кампаніі Third Avenue Management на Манхэтэне 29-гадовы Віктар Саўтыроў, выхадзец з Беларусі, патрапіў у поле зроку ФБР.

Віктар Саўтыроў паспрабаваў паўплываць на былога працадаўцу і атрымаць больш высокую выходную дапамогу, лепшую медычную страхоўку і добрыя рэкамендацыі для пошуку новай працы, паведамляе сайт Electroname.com.

Справа ў тым, што Віктар разам з іншымі 14-цю калегамі быў звольнены 5 лістапада і не прыдумаўшы нічога лепшага, накіраваў былому працадаўцу ліст з пагрозай узлому кампутарнай сеткі фірмы. Напад, паводле словаў Віктара Саўтырова, павінныя былі здзейсніць "прыяцелі з Беларусі".

Кампанія Third Avenue Management, якая кіруе актывамі ў 15 млрд. даляраў, не на жарт спалохалася пагрозаў і звярнулася ў ФБР, паведамляе "New Jersey On-Line". Па просьбе спецслужбы супрацоўнікі фінансавай кампаніі ўступілі ў перамовы з былым сісадмінам і паведамілі, што прымаюць яго ўмовы ў выпадку, калі гора-хакер пакажа слабыя месцы сістэмы. Перамовы па тэлефоне былі зафіксаваныя ФБР, пасля чаго Віктар Саўтыроў быў арыштаваны ў сваёй кватэры ў мястэчку Олд Брыдж і некалькі дзён таму паўстаў перад акруговым судом штата. Яму пагражае да 10 гадоў зняволення і штраф у памеры да $500.000.

Адвакат падазраванага заявіў, што Віктар быў загадзя няздольны рэалізаваць свае пагрозы і пайшоў на такі крок з-за адчаю пасля страты працы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках