9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўныя спецыялісты лічаць, што людзі ў Чарнобыльскай зоне хварэюць па псіхасаматычных прычынах

11

Хваробы, якімі хварэе насельніцтва, што пражывае на забруджаных пасля аварыі на ЧАЭС тэрыторыях, вельмі часта маюць псіхасаматычныя прычыны, заявілі на семінары, прысвечаным працы СМІ пры асвятленні наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Аб гэтым, у прыватнасці, заявіў прарэктар па навуковай працы Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага універсітэта ім. А.Сахарава Сяргей Мяльноў.

"Нават такая хвароба як гіпертанія і іншыя сардэчна- сасудныя захворванні, распаўсюджаныя ў насельніцтва, якое пражывае на забруджаных пасля аварыі на ЧАЭС землях, маюць псіхасаматычныя прычыны. Гэта адбываецца з-за няспыннага стрэсу, выкліканага тым, што людзі часцяком маюць вельмі спрэчную інфармацыю аб стане мясцовасці, на якой яны жывуць, узятую з гутарак і часткова са СМІ, якія выдаюць "танныя сенсацыі" адносна "зоны", - адзначыў С.Мяльноў.

"Па выніках сацыяльных апытанняў, людзі, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях, у пытаннях інфармаванасці менш за усё схільныя давяраць мясцоваму начальству, крыху больш яны давяраюць СМІ, яшчэ больш навукоўцам", - паведаміў прарэктар.

Паводле словаў С.Мяльнова, людзі часцяком атрымліваюць вельмі супярэчлівую інфармацыю адносна стану рэчаў на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС і таму не ведаюць, чаму верыць. "З-за няспыннага страху за сваё здароўе і за здароўе блізкіх сацыяльна-псіхалагічны стан большасці насельніцтва, якое пражывае на забруджаных тэрыторыях, нельга назваць здавальняючым", - адзначыў С.Мяльноў.

Паводле словаў прарэктара, доля асобаў з змяненнямі ў сацыяльна- псіхалагічным стане ў Гомельскай вобласці ў 2,5 разы вышэй, чым у Менскай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках