9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорск патрабуе свабоду палітвязьням і праўды пра зьніклых (Фота)

1

Актывісты «Маладога Фронта» і грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» правялі акцыю салідарнасьці са зьняволеным актывістам «Эўрапейскай Беларусі», які ўжо больш за месяц утрымліваецца ў сьледчым ізалятары.

На цэнтральнай плошчы гораду моладзь утварыла ланцуг і трымала партрэты Аляксандра Баразенкі.

Нагадаем, што Баразенка праходзіў па справе "14". Тады 13 маладзёнаў былі асуджаны за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту. Удзельнікі працэсу атрымалі розныя тэрміны абмежаваньня волі, а Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч атрымалі па два гады калёніі.Але былі вызвалены адмысловым загадам Лукашэнкі ў жніўні. Апошні, Баразенка на лаве падсудных не апынуўся, бо навучаўся ў Польшчы і здаваў сэсію. Вярнуўшыся ў Беларусь, Аляксандр самастойнага зьявіўся да сьледчага і быў арыштаваны.Суд над актывістам грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" адбудзецца напрыканцы сьнежня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках