Усталяваная асоба беларуса, які загінуў у Іраку
1- 17.11.2008, 9:44
У Іраку ў авіякатастрофе загінуў 13 лістапада - віцяблянін Аляксандр Хамкоў.
Як паведамілі БелаПАН у беларускім МЗС, грамадзянін Беларусі, што загінуў, – гэта Аляксандр Хамкоў, 1958 года нараджэння, жыхар Віцебску. Ён працаваў у кампаніі «Брыціш галф інтэрнэшнл компані, ЛТД». Цяпер дапамогу брытанскай кампаніі ў справах, звязаных з авіякатастрофай, аказваюць вайскоўцы Міжнародных кааліцыйных сіл у Іраку. Прычыны падзення самалёта пакуль не вядомыя.
Нагадаем, 13 лістапада ў іракскім раёне Фалуджы да захаду ад Багдада разбіўся грузавы самалёт Ан-12, які належыў кампаніі «Брыціш галф інтэрнэшнл компані, ЛТД». Загінулі шэсць удзельніккаў экіпажа і пасажыр, у т.л. трое грамадзян Расеі, адзін грамадзянін Беларусі, два грамадзяніна Ўкраіны і адзін — Індыі.