9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50-годзьдзе сьвятарства айца Аляксандра Надсана

1

«Бацька» ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбывае ў Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці.

23 лістапада а 14-ай гадзіне пачнецца ўрачыстая літургія ў парафіі сьвятых Сымона і Алены, паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”.

24 лістападада а 18.30 у тым сама храме адбудзецца грамадскае віншаваньне Аляксандра Надсана.

Віншаваць сьвятара ў гэты дзень будуць Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, Аляксей Марачкін, Алена Макоўская, Алесь Пашкевіч, Марыя Міцкевіч, Ірына Дубянецкая ды іншыя навукоўцы, грамадскія і культурныя дзяячы.

Пад час урачыстасьцяў выступяць трыё “Вытокі”, міжпарафіяльны хор “Прасфара”, фальклёрны гурт “Рада”, Алесь Лось, Кася Камоцкая, а таксама паэты Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Сяргей Панізьнік, Рыгор Сітніца.

У памяшканні царквы ў гэты дзень будзе разгорнута выстава мастакоў суполкі “Пагоня”, прысвечаная залатому юбілею сьвятарства айца Аляксандра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках