9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы беларускага рэжыму з МВФ ідуць «няпроста»

10

Віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў заявіў, што перамовы Беларусі і МВФ аб даванні крэдыту ў памеры 2 мільярдаў даляраў праходзяць няпроста.

«Мы вядзем актыўныя перамовы з МВФ. Перамовы няпростыя», - заўважыў Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «грошы на любых умовах мы браць не будзем, а возьмем пад стабілізацыю пэўных працэсаў у эканоміцы», паведамляе «Интерфакс».

Віцэ-прэм'ер лічыць, што МВФ неабходна змяніць шаблонны падыход пры выдачы крэдытаў.

«Раней па крэдыты звярталіся асобныя краіны, якія адчувалі крызісныя з'явы. Цяпер крызіс ва ўсім свеце, і ўмовы трэба пераглядаць», - сказаў Андрэй Кабякоў.

Нагадаем, раней у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч патлумачыў, чаму ўрад Беларусі ўжо тры тыдні беспаспяхова вядзе перамовы з Міжнародным валютным фондам аб вылучэнні крэдыту.

«Улады пакуль што не дамовіліся з МВФ, паколькі ён не выдае крэдыт «за прыгожыя вочкі». Неабходна падаць праграму па скарачэнні дэфіцыту гандлёвага балансу, скарачэнні інфляцыі. І ён не выдае ўвесь крэдыт адразу, а па частках: спачатку 200 тысячаў даляраў, потым, пры ўмове выканання праграмы пераўтварэнняў - яшчэ 200 тысячаў, і гэтак далей», - сказаў Станіслаў Багданкевіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках