У сувязі са святамі пераносяцца працоўныя дні ў снежні і студзені
2- 18.11.2008, 10:58
У Беларусі пераносяцца працоўныя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжанае пастановай Савета Міністраў №1720 ад 15 лістапада 2008 года.
Працоўны дзень з пятніцы 26 снежня пераносіцца на суботу 20 снежня 2008 года і з пятніцы 2 студзеня на суботу 10 студзеня 2009 года.
Прычым арганізацыям падаецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.