9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмена санкцый супраць беларускай дыктатуры: за і супраць (Відэа)

1

Тэме адмены санкцый Еўразвяза супраць Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў было прысвечанае ток-шоў «Форум» на незалежным тэлеканале «Белсат».

У перадачы прынялі ўдзел каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка, адзін з лідэраў руху «За Свабоду» Віктар Карніенка.

Вядучы «Форума» Эдуард Мельнікаў у пачатку праграмы заявіў:

«Усе мы памятаем «парламенцкія выбары», якія адбыліся 28 верасня гэтага года. І ў залежнасці ад вынікаў гэтых «выбараў», Еўразвяз, уся еўрапейская і сусветная супольнасць заявілі: калі «выбары» будуць непразрыстымі, нелегітымнымі, незаконнымі, то санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі будуць захаваныя. І раптам праз два тыдні Еўразвяз вуснамі міністраў замежных спраў прымае рашэнне: нягледзячы на тое, што АБСЕ прызнае «выбары» нелегітымнымі, незаконнымі і непразрыстымі, саслабіць санкцыі супраць Беларусі. Гэта парадзіла вельмі жорсткую інтрыгу ў краіне і падзяліла апазіцыйны лагер на дзве часткі. Аб гэтым нашая гутарка».

ГЛЯДЗІЦЕ ВІДЭА

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках