Беларускі судзьдзя папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы
50- 18.11.2008, 12:19
Былы старшыня Клімавіцкага раённага суду Ігар Цішкін папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы, паведаміў тэлеканал «Белсат».
“Мы зараз у Польшчы, жывем спакойна, тут нас абараняюць”, — сказала журналістам жонка Ігара Цішкіна Ірына.
Былы судзьдзя папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Свой учынак ён патлумачыў ціскам з боку ўладаў Беларусі. Кажа, што спрабаваў супрацьстаяць мясцовым карупцыянэрам, якія займаліся кантрабандай сьпірту ў Расею. Цішкін цьвердзіць, што ў гэтых махінацыях задзейнічаныя і супрацоўнікі спэцслужбаў, ад якіх былы судзьдзя ня раз атрымліваў пагрозы.
Ігар Цішкін працаваў старшынём Клімавіцкага раённага суду ў 2000—2007 гадах. Ад гэтай пасады яго вызвалілі на загад А.Лукашэнкі 1 чэрвеня 2007 году нібыта за парушэньні закону. Яшчэ да зьяўленьня ўказу Ігар Цішкін пасьпеў зьехаць зь Беларусі ва Ўкраіну разам зь сям’ёй.
Тем не меньш, як дазнаўся карэспандэнт «Радыё Свабода» Алег Грудзіловіч ад магілёўскіх праваабаронцаў, калі Цішкін быў старшынёй суда, там судзілі актывістаў дэмакратычнага руху.