9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апісанне маёмасці ў офісе руху «За Свабоду» абскардзяць у судзе

Прадстаўнік аргкамітэта руху «За Свабоду» Аляксей Кавалец мае намер звярнуцца са скаргай у суд у сувязі з праведзеным 18 лістапада апісаннем маёмасці ў офісе арганізацыі.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН адзін з актывістаў руху Аляксандр Жучкоў.

Увечары 18 лістапада ў кватэру на праспекце Незалежнасці ў Менску, якая арандаваная аргкамітэтам руху ў якасці офіса, прыйшлі судовыя выканаўцы. Яны пачалі апісваць маёмасць — мэблю, кампутары, аргтэхніку. Кватэру арандуе А.Кавалец.

Паводле словаў А.Жучкова, пасля сканчэння вопісу маёмасці судовымі выканаўцамі быў складзены акт, які быў перададзены на захаванне кватэраздымальніку. А.Кавалец, у адпаведнасці з актам пагадзіўся ўзяць апісаныя рэчы на адказнае захаванне. У дакуменце сказана, што дзеянні судовых выканаўцаў могуць быць абскарджаныя на працягу дзесяці дзён.

«Чалавек, з-за якога адбылося апісанне маёмасці — Аляксандр Пыжоў, асуджаны па артыкуле «махлярства ў асабліва буйных памерах ці ў змове з групай асобаў», знаходзіцца ў месцах зняволення. Яго маёмасць падлягае канфіскацыі. Аднак з маёмасці, якая належыць яму, у кватэры нічога няма. Усё належыць альбо А.Кавальцу, альбо маці асуджанага, якая здавала гэтую кватэру з 2001 года», — сказаў А.Жучкоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках