9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары фінансавай піраміды атрымалі ад 5 да 9,5 гадоў турмы

Суд Партызанскага раёна Менска прысудзіў арганізатараў фінансавай піраміды ў Беларусі на тэрміны пазбаўлення волі ад 5 да 9,5 гадоў.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у гэтым судзе.

«Стваральнікі і кіраўнікі фінансавай піраміды прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі - ад 5 да 9,5 гадоў», - паведамілі ў судзе.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на праваахоўныя органы, па гэтай справе ў якасці пацярпелых праходзяць больш за 1600 жыхароў рэспублікі.

Разгляд справы аб фінансавай пірамідзе доўжыўся ў судзе каля года, паведамілі суразмоўцы агенцтва.

10 грамадзянаў Беларусі - кіраўнікоў і ўдзельнікаў арганізацыі піраміды - вінаваціліся ў здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры, звязаным з завалоданнем грашовымі сродкамі грамадзянаў рэспублікі на падставе перадачы ўступных унёскаў у клубы «Бізнэсклубастран», «Энэрджыклуб» і «Эканомклуб», якія праводзілі інфармацыйныя семінары.

Для правядзення інфармацыйных семінараў гэтыя структуры арандавалі памяшканні па ўсёй тэрыторыі Беларусі, распавялі ў праваахоўных органах.

Тамака ўдакладнілі, што падчас расследаванняў крымінальнай справы было выяўлена, што арганізацыя ў перыяд з 1997 па 2003 год займалася стварэннем фінансавай піраміды. Пацярпелым прынесеная шкода на суму больш за $1,7 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках