9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драгічыне міліцыя не дала правесьці акцыю «Дзяды»

1

У райцэнтры Драгічын на Берасьцейшчыне сёньня давялося адмяніць загадзя прызначаную талаку на прыборцы і ўшанаваньні месца пахаваньня ўдзельнікаў вызвольнага паўстаньня 1863 году.

Ініцыятар плянаванай акцыі “Дзяды”, кіраўнік Драгічынскай суполкі Партыі БНФ Уладзімер Казека паведаміў “Радыё Свабода”, што на мэце было ўсталяваць новы крыж у памяць забітых.

“Яшчэ ў 1937-м годзе гэтыя пахаваньні былі ў парадку. Пасьля апынуліся закінутыми. Колішнія крыжы згнілі. І мы вырашылі, што трэба аднавіць крыж, паставіць новы. Дамовіліся, што зробім гэта ў суботу, а сёньня правядзем там невялікі мітынг”, - распавёў Уладзімер Казека.

З словаў суразмоўцы, пра падрыхтоўку да “Дзядоў” выведалі міліцыянты. Нагадаем, у пятніцу яны ўчынілі ператрус на кватэры Ўладзімера Казекі, канфіскавалі 2000 асобнікаў спэцыяльнага нумару газэты “Тут і цяпер”. У суботу і сёньня ля дому, дзе жыве Ўладзімер Казека, каравуліць участковы. Усе іншыя актывісты ў Драгічыне папярэджаныя пра магчымыя затрыманьні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках