У Менску плануецца знесці 5.000 прыватных дамоў
19- 21.11.2008, 8:25
Да 2015 года ў Менску плануецца знесці да пяці тысяч індывідуальных дамоў. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення рэгулявання забудовы камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама Аляксей Вага.
Спецыяліст адзначыў, што цяпер адбываецца карэктоўка генеральнага плану Менска, паводле якога да 2012 года ў горадзе будзе будавацца да 2 мільёнаў квадратных метраў жылля штогод.
Паводле генплана, будзе адбывацца "рэзкае скарачэнне тэрыторый індывідуальнай забудовы".
Начальнік упраўлення таксама паведаміў, што разглядаецца прапанова аб магчымасці вылучэння менчукам зямельных участкаў за межамі горада.