9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі СІЗА вырывалі партрэты палітвязня Баразенкі з рук актывістаў (Фота)

6

Учора каля сцен менскага следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Баразенкам, у якой прынялі ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек.

Удзельнікі - актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». Спачатку маладыя людзі проста стаялі каля брамы СІЗА, у 19.40 сталі ў ланцужок, трымаючы ў руках партрэты палітвязня. Напрыканцы акцыі яны некалькі разоў праскандавалі лозунгі «Свабоду Баразенку!», «Свабоду палітвязням!»

У адказ на гэта супрацоўнікі следчага ізалятара вырвалі з рук актывістаў некалькі партрэтаў, патрабавалі разыйсціся, пагражалі выклікаць нарад міліцыі. Але да таго моманту акцыя была скончаная, маладыя людзі разыйшліся, ніхто затрыманы не быў. Акцыя працягвалася традыцыйна з 19.00 да 20.00.

Нагадаем, актывісты кампаніі прынялі рашэнне збірацца ля сцен СІЗА на вуліцы Валадарскага кожны дзень у 19.00 для таго, каб выказаць салідарнасць з Аляксандрам Баразенкам.

«Мы звяртаемся да ўсіх, каму неабыякавая лёс Аляксандра Баразенкі і заклікаем прыходзіць да сцен турмы кожны дзень у 19.00. Нашая салідарнасць ужо дапамагла выйсці на волю шматлікім вязням сумлення. Калі мы выкажам яе цяпер, то і Аляксандр Баразенка таксама пакіне сцены турмы», - заклікаюць моладзевыя актывісты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках