Падчас запісу перадачы на БТ памёр мужчына
12- 21.11.2008, 11:23
20 лістапада падчас запісу адной з перадач Белтэлерадыёкампаніі ў Менску сканаў мужчына. Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.
Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
Нягледзячы на высілкі супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія спрабавалі аказаць першую дапамогу да прыезду хуткай дапамогі, і лекараў, якія аператыўна прыбылі на месца, мужчыну выратаваць не атрымалася.
З этычных меркаванняў у прэс-службе адмовіліся назваць праграму, на запісу якой адбылося няшчасце.
Па неафіцыйнай інфармацыі, 59-гадовы жыхар Глыбокага (Віцебская вобласць) раней перанёс два інфаркты.