Беларускія мытнікі канфіскавалі праваслаўны каляндар з бел-чырвона-белай стужкай (Фота)
19- 21.11.2008, 11:55
Украінскі праваслаўны каляндар на 2009 год канфіскавалі беларускія мытнікі. Два асобнікі выдання, якое выйшла ў Кіеве, вез з Луцку ў Берасце святар Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату Антон Пракапчук.
Мытнікаў насцярожыла бел-чырвона-белая стужка на вокладцы праваслаўнага календара. Яны палічылі яе «забароненай сімволікай» і забралі выданне на «экспертызу». Насамрэч праваслаўны каляндар выдадзены на ўкраінскай мове, а бел-чырвона-белыя колеры ў гэтым выпадку - хрысціянскія, а не беларускія нацыянальныя, паведаміла “Еўрарадыё”.
