9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намміністра МУС: «Закладнікаў захапіў не пай-хлопчык»

4

Як паведаміў журналістам 21 лістапада намеснік міністра ўнутраных спраў Анатоль Куляшоў, па факце захопу закладнікаў у Менску праводзіцца пракурорская праверка.

Увечары 20 лістапада ў выпраўленчай калоніі № 1 па вул. Кальварыйскай быў ліквідаваны зняволены, які захапіў у закладніцы медсястру і запатрабаваў верталёт і буйную суму грошай, перадае БелаПАН.

Злачынец парэзаў нажом рукі закладніцы. Афіцэр аховы прапанаваў сябе ў якасці закладніка. Зняволены пагадзіўся. Ён здзейсніў ахоўніку раненні ў вобласць шыі.

Было прынятае рашэнне аб правядзенні аперацыі па ліквідацыі злачынца. Закладнікам аказаная дапамога.

Па словах А.Куляшова, зняволенаму было каля 37 год, раней неаднаразова судзімы. "Думаю, што ён зрабіў гэта не таму, што быў пай-хлопчыкам. Хутчэй за ўсё, таму, што вёў няправільны лад жыцця. У канчатковым выніку, гэта прывяло да таго, што ў яго паўстала вар'яцкая ідэя", — сказаў намміністра. Ён паведаміў, што вынікі праверкі, якую праводзіць пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы, павінныя быць гатовыя на працягу 10 дзён.

А.Куляшоў таксама адзначыў, што пацярпелыя медсястра і афіцэр аховы не былі шпіталяваныя. Па ягоных словах, яны атрымалі нязначныя парэзы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках