Мінсувязі: Перавод усіх абанентаў МТС і Velcom у новыя занальныя коды немэтазгодны
- 21.11.2008, 12:42
Перавод усіх абанентаў СТАА "МТС" і ІП "Вэлкам" у новыя занальныя коды немэтазгодны ў сувязі з планаваным укараненнем паслугі пераноснасці нумара ў сетках сотавай рухомай электрасувязі.
Аб гэтым паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей падчас оnline канферэнцыі на сайце БелТА.
"Мінсувязі плануе ўкараніць паслугу пераноснасці нумара ў сетках сотавай рухомай электрасувязі, таму перавод усіх абанентаў МТС і Velcom у новыя занальныя коды немэтазгодны", - сказаў ён.
У мэтах змяншэння колькасці "падманных" выклікаў з прычыны памылковага набору нумара Міністэрства сувязі і інфарматызацыі даручыла ўсім аператарам сетак сотавай рухомай электрасувязі і РУП "Белтэлекам" штомесяц праз СМІ даводзіць да насельніцтва інфармацыю аб неабходнасці выкарыстання поўнага фармату набору нумара абанента (з указаннем кодаў зоны). Таксама накіраваныя лісты ў Міністэрства гандлю і Міністэрства інфармацыі аб усталяванні патрабавання па абавязковым указанні поўнага фармату набору нумара пры размяшчэнні нумароў тэлефонаў у сродках масавай інфармацыі.
Як раней паведамлялася, калегія Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зацвердзіла тэрмін пераводу абанентаў аператараў з кода 029 у 033 для МТС і 044 для Velcom з 1 лістапада 2008 года. Аператары сотавай сувязі пачалі падключаць абанентаў да новых занальных кодаў яшчэ ў 2007 годзе.