9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніжэнне коштаў вытворцаў у Расеі стала рэкордным

У кастрычніку 2008 года кошты вытворцаў у Расеі зменшыліся на 6,6 адсотка, паведамляе Расстат. Такі вынік стаў рэкордным - да 2008 года кошты вытворцаў у Расеі нязменна раслі.

Падзенне коштаў вытворцаў пачалося ў верасні 2008 года і звязанае з сусветным фінансавым крызісам, з-за якога кошт многіх сыравінных тавараў значна знізіўся, перадае Lenta.ru.

Найбольшае падзенне перажылі кошты на нафту і спадарожны газ - за кастрычнік гэтыя тавары патаннелі на 25,8 адсотка. Мазут за той жа час зменшыўся ў кошце на 7,7 адсотка, а газа - на 8,9 адсотка. Таксама значнае зніжэнне кошту тавараў зафіксаванае ў металургічнай галіне.

Цікава, што нягледзячы на зніжэнне коштаў вытворцаў, агульная інфляцыя ў Расеі па-ранейшаму застаецца высокай - за кастрычнік спажывецкія кошты выраслі на 0,9 адсотка, а з пачатку года да сярэдзіны лістапада - на 12 адсоткаў.

З-за сусветнага фінансавага крызісу зніжэнне коштаў вытворцаў зафіксаванае не толькі ў Расеі. Так, у ЗША гэты паказчык знізіўся за месяц на 2,8 адсотка, што з'яўляецца рэкордам з 1947 года, гэта значыць з пачатку вядзення такой статыстыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках