Урачыстая літургія з нагоды 50-годзьдзя сьвятарства айца Надсана (Фота)
1- 24.11.2008, 11:46
23 лістапада ў парафі сьвятых Сымона й Алены адбылася ўрачыстая літургія з нагоды 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана.
Сёньня, 24 лістапада а 18.30 тамсама адбудзецца грамадзкае віншаваньне Аляксандра Надсана. Віншаваць сьвятара ў гэты дзень будуць Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, Аляксей Марачкін, Алена Макоўская, Алесь Пашкевіч, Марыя Міцкевіч, Ірына Дубянецкая ды іншыя навукоўцы, грамадскія і культурныя дзяячы.
Пад час урачыстасьцяў выступяць трыё “Вытокі”, міжпарафіяльны хор “Прасфара”, фальклёрны гурт “Рада”, Алесь Лось, Кася Камоцкая, а таксама паэты Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Сяргей Панізьнік, Рыгор Сітніца.
У памяшканні царквы ў гэты дзень будзе разгорнута выстава мастакоў суполкі “Пагоня”, прысвечаная залатому юбілею сьвятарства айца Аляксандра.


Фота Юлии Дорошкевич, «Наша Ніва»