9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кебіч: «Крызіс ужо адбіваецца на тэмпах росту беларускага ВУП»

13

На Лонданскім інвестыцыйным форуме намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур заявіў, што ўлады спадзяюцца пасля выхаду краіны з рэцэсіі ў першым паўгоддзі атрымаць да канца 2009 года рост ВУП на ўзроўні 1-2%.

Аднак праз некаторы час чыноўнік адзначыў, што апублікаваная ў СМІ яго заява аб рэзкім зніжэнні прагнозу была выкліканая памылкай дзяржаўнага перакладчыка. Ён жа сказаў аб тым, што ў Беларусі рост ВУП чакаецца на ўзроўні 10-12%, у той час як рост сусветнай эканомікі якраз і прагназуецца на ўзроўні гэтых самых 1-2%.

Хто на самой справе памыліўся: намеснік міністра ці перакладчык, зараз сказаць складана. Іншае пытанне ў тым, ці была гэта сапраўды памылка. Многія эканамісты выказваюць здзіўленне з нагоды таго, што беларускія чыноўнікі вырашаюцца рабіць нейкія працяглыя прагнозы на фоне сусветнага эканамічнага крызісу, які ўсё больш развіваецца.

Напрыклад, былы прэм'ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч прызнаўся «Ежедневнику» у тым, што ён рабіць такія прагнозы сапраўды не вырашыўся б: «Ніхто сёння не можа прадказаць, чым скончыцца гэты крызіс і якая будзе яго працягласць. Бо нават такія банкі, як «Знешэканамбанк» і «БПБ-Банк», спынілі выдачу крэдытаў на будаўніцтва жылля. Крызіс ужо адбіваецца на тэмпах росту ВУП. Сёння казаць аб тым, што чакаецца рост 10-12%, - гэта нават несур'ёзна».

Былы прэм'ер згодны з тым, што тэмпы росту ВУП практычна ва ўсім свеце сапраўды невысокія. І гэтаму ёсць тлумачэнне. У высокаразвітых краінах гэтаму ВУП проста няма куды больш расці - няма магчымасці значна нарошчваць выпуск аўтамабіляў ці халадзільнікаў. Іншая справа - краіны, якія развіваюцца. Тыя, хто ўчора выпускаў адзін трактар у год, заўтра выпусцяць два, і рост ВУП у іх будзе 200%.

«Як у Расеі будзе вагацца тэмп росту ВУП, дык гэта будзе адбівацца і на развіцці нашай эканомікі», - кажа В.Кебіч.

Па прагнозах эканамістаў, сур'ёзна за Расею сусветны эканамічны крызіс «возьмецца» дзесьці ў студзені-лютым 2009 года. Згодны з такім несуцяшальным для братоў-славянаў прагнозам і Вячаслаў Кебіч. Вось толькі, паводле яго словаў, адгукнецца гэта і ў Беларусі. «Можна ў гэты ж час чакаць сур'ёзных наступстваў сусветнага крызісу і ў нас», - перасцярог былы прэм'ер.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках