Лукашэнка прапаноўвае ліквідаваць НАТА
14- 24.11.2008, 19:08
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нарошчванне сіл НАТА каля меж Беларусі правакуе «мінігонку ўзбраенняў» у Еўропе.
Такое меркаванне ён выказаў у панядзелак, 24 лістапада, у эксклюзіўным інтэрв'ю агенцтву «Франс Прэс».
"Нас вельмі турбуе тое, што адбываецца ля нашых меж... Чаму самалёты НАТА здзяйсняюць палёты каля меж нашай краіны? Мы пачынаем узмацняць нашы сілы СПА. Гэты пачатак мінігонкі ўзбраенняў", - сказаў беларускі кіраўнік.
Пры адказе на пытанне, датычнага ўдзелу Эстоніі, Латвіі і Літвы ў Паўночнаатлантычным альянсе, Лукашэнка заявіў, што разгортванне сіл хуткага рэагавання на тэрыторыі прыбалтыйскіх краін прымушае Беларусь прымаць адэкватныя зваротныя меры і прыступіць да стварэння ўласных адмысловых падпадзяленняў.
Лукашэнка таксама прапанаваў замест наступнага пашырэння НАТА падумаць разам над тым, як ліквідаваць гэтую "ваенную машыну". Ён падкрэсліў, што гэта "цалкам неабходна" зрабіць.
Нягледзячы на тое, што ў сваім інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў адносіны Расеі і Беларусі як вельмі блізкія і высмеяў супернікаў саюза дзвюх краін.
Нагадаем, у сярэдзіне лістапада газета «The Wall Street Journal» напісала, што Лукашэнка вядзе перамовы аб размяшчэнні ў Беларусі расейскіх вайсковых комплексаў "Іскандэр", здольных паражаць мэты ў Еўропе.
У інтэрв'ю амерыканскаму выданню Лукашэнка заявіў, што калі дамовы па размяшчэнні "Іскандэраў" дасягнуць не атрымаецца, то Беларусь можа зрабіць гэта самастойна. "Нават калі Расея не прадаставіць нам гэтыя перспектыўныя ракеты, мы набудзем іх самі", - працытавала Лукашэнку газета.
Праз два дні МЗС Беларусі выступіў з аспрэчаннем, заявіўшы, што журналісты сказілі выказванні Лукашэнкі. Прэс-сакратар беларускага зешнепалітычнага ведамства Андрэй Папоў заявіў, што Лукашэнка "не рабіў ніякіх заяваў аб намерах краіны размясціць расейскія ракетныя комплексы "Іскандэр" у Беларусі ў якасці зваротнай меры на дзеянні ЗША па разгортванні сістэмы СРА у Еўропе".
Папоў сказаў, што ў інтэрв'ю "гаворка ішла выключна аб тым, каб у межах агульнага пераўзбраення беларускага войска паступова замяніць ракетныя комплексы якія састарваюцца на новыя, больш дасканалыя, уключаючы, магчыма, і ракетныя комплексы "Іскандэр".