9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірон павіншаваў беларусаў з днём народзінаў Караткевіча

Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў 25 лістапада а 8-й вечара ў цэнтры Воршы — над вуліцай Міру.

Ён быў замацаваны на пешаходным мосьце, які злучае два бакі вуліцы. Сьцяг быў добра відзён як мінакам, так і ўдзельнікам транспартнага руху, бо зьвешваўся якраз над праезнай часткай.

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда паведаміў “Радыё Свабода”, што да бел-чырвона-белага сьцяга прымацавана цыдулка ад Мірона, які віншуе аршанскага ўраджэнца, знакамітага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, з днём народзінаў.

Спасылаючыся на вартыя даверу крыніцы, спадар Хамайда працытаваў зьмест цыдулкі: “З народзінамі Вас, дарагі наш Уладзімер Сымонавіч! Ваш любы бел-чырвона-белы сьцяг — у роднай Воршы. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Каб не заўчасная сьмерць, пісьменьніку Ўладзімеру Караткевічу, які нарадзіўся ў Воршы 26 лістапада 1930 году, сёньня споўнілася б 78 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках