Нафта на сусветных рынках зноў патаннела
2- 26.11.2008, 9:27
Кошты сусветнага рынка на нафту па выніках таргоў ў аўторак на вядучых нафтавых біржах прыкметна знізіліся.
Афіцыйныя кошты нафтавых ф'ючэрсаў бліжэйшага месяца пастаўкі 25 лістапада 2008г. склалі: - у Лондане на InterContinental Exchange Futures - IPE Brent Crude - 50,35 (-3,58) дал./бар.; - у Нью-Ёрку на New York Mercantile Exchange - Light, Sweet Crude Oil - 50,77 (-3,73) дал./бар, перадае РБК.
Паніжэнне коштаў на чорнае золата адбылося, як адзначаюць аналітыкі, з-за карэкцыі рынка пасля рэзкага падаражэння ў панядзелак больш чым на 9%. Акрамя таго, інвестарашў па-ранейшаму палохае магчымасць паніжэння попыту на асноўны энерганосьбіт з-за рэцэсіі на рынках ЗША і ЕЗ.
24 кастрычніка 2008г. на пазачарговым паседжанні АПЕК прыняла рашэнне скараціць здабычу нафты на 1,5 млн бар./суткі па стаўленні да вытворчага паказчыку за верасень 2008г. Наступнае планавае паседжанне картэля павіннае было прайсці толькі 17 снежня г.г. у Алжыры, аднак рэзкае падзенне коштаў на нафту прымусіла ўдзельнікаў АПЕК ізноў сабрацца на пазачарговую сустрэчу. Наступны сход удзельнікаў картэлі адбудзецца ў Каіры 29 лістапада г.г.
25 лістапада кіраўнік Міністэрства энергетыкі РФ Сяргей Шматко падчас свайго візіту ў сталіцу Індыі г.Дэлі заявіў, што Расея не выключае магчымасці скаардынаванага з арганізацыяй краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) скарачэння аб'ёмаў здабычы нафты.