9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькоў моладзевага актывіста выклікаюць на допыт

Бацьку актывіста асіповіцкай філіі «Маладога Фронту» Станіслава Палякова даслалі позву ў міліцыю на 26 лістапада да міліцыянта Якаўлева Е.Ю.

Прычына выкліку ў позве не зазначана, хутчэй за ўсё гэта будзе «прафіляктычная размова». Па меркаваньні Станіслава Палякова, супрацоўнікі праваахоўных ворганаў хочуць прыпыніць актыўную дзейнасьць моладзевага актывіста, аказваючы ціск на ягоных бацькоў.

Праваахоўныя ворганы ня ўпершыню цікавяцца дзейнасьцю Станіслава Палякова. 1 лістапада, перад Дзядамі, да яго дадому завітаў супрацоўнік КДБ, якія папярэдзіў пра магчымыя праблемы, якія ўзьнікнуць у хлопца ў выпадку ягонага ўдзелу ў шэсьці. Крыху раней у адзьдзел КДБ выклікалі класнага кіраўніка і дырэктарку школы, дзе навучаецца Станіслаў Палякоў, паведамляе старонка mfront.net.

Увогуле ў Асіповічах назіраецца надзвычай пільны нагляд і жорсткі ціск за актывістамі нацыянальнага руху. Варта прыгадаць, што адзін з яскравейшых актывістаў «Маладога Фронту» Арцём Дубскі, удзельнік «Працэсу 14-ці», быў вымушаны зьехаць з Асіповічаў і папрасіў палітычнага прытулку ва Украіне пасьля завядзеньня на палітвязьня яшчэ двух крымінальных спраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках